Лягатып Незалежны Барысаў
©akim | barysau@tut.by
Нашыя арганізацыі
|На галоўную| |Аб праэкце| |Архіў| |Зваротная сувязь| |Спасылкі|
Турнір па даміно "ЗАБІ КАЗЛА"
22 сакавіка 2001 году спаўнілася 10 год Нацыянальнаму алімпійскаму камітэту Беларусі. З гэтай нагоды барысаўская, крупская, жодзінская, навасадзкая, пячанская моладзь правяла ў межах міжнароднага спаборніцтва моладзевы рэгіянальны турнір па даміно "ЗАБІ КАЗЛА" імя прэзыдэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэту. Да ўдзелу запрашаліся ўсе аматары гэтай народнай гульні.

Галоўная мэта турніру - прыцягненьне ўвагі беларускай і міжнароднай грамадзкасьці да даміно - віда спорту, які дагэтуль, на жаль, ня ўключаны ў склад алімпійскіх відаў спорту. Сытуацыя ў Рэспубліцы Беларусь склалася так, што залішне шмат увагі надаецца хакею, які так і ня здолеў заангажаваць у свае шэрагі большасьць грамадзянаў Беларусі. У тойсамы час як сапраўды народная гульня даміно дасёньня цалкам пазбаўленая дзяржаўнай падтрымкі й цалкам ігнаруецца кіраўніцтвам НАК. Спадзяемся, што пасьля правядзеньня турніру, даміно, нарэшце, будзе нададзены статус алімпійскага віду спорту.

Пяцёрка лепшых ігракоў турніру атрымала сьвістулькі ў выглядзе гліняных казлоў, вырабленых народнымі майстрамі зь Івянца, а чэмпіён, акрамя таго, сэртыфікат з правам забіць самага галоўнага казла Беларусі.

Турнір адбываўся на працягу гадзіны з 17-00 насупраць галоўных брамаў Гарадзкога парку культуры.

Аргкамітэт па сьвяткаваньні 10-годзьдзя НАК у Барысаве
Сайт управляется системой uCoz